Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вецер

Сярэдняя: 4.5 (10 галасоў)
Ня маючы сьвятога больш На той зямлі, што пакідае Ўспаміны. Кшталту стары Цмок Да сабе землі ў дар прымае. Лагодны Вецер з дальніх гор Ніколі не пытаў дазволу, Каб зноў прайсьці свой доўгі шлях І адрачыся старога болю. Рашуча Цмок прымае ўсіх, Хто на вячэру не зьбіраўся. Маўкліва гледзячы, як мніх, Што душой д'ябалу аддаўся. І Вецер стогне, рыхтык прагне Знайсьці крыніцу у аблоках. А ля яе застыг Анёл, Што лічыць мытню у адсотках. Калі прыйшлі ўсе на вячэру І Цмока сьвята пачалі, Зрабіўся сьвет, як зьвер палонны, Якога шчыра прынялі. І распачаў Анёл прамову, Пра то, што рухае сусьвет, І раптам хутка азірнуўся - Застыў у паветры Ветра сьлед Адкрыўшы браму, Цмок чакае Галоўнага з сваіх гасьцей Й нэрвова рукі пацірае, Чакае зьвестак ад людзей. Ўваходзіць Вецер у браму Цмока, Пытае пана з пагардой: "Ці ведаеш мае прыгоды Пад пільнаю тваёй рукой". З адказам Цмок паклікаў зьвераў, Каб госьця адвялі ў пакой, Паклалі там прад ім вячэру, Й пакінулі на рок-другой. Няма больш ветра на зямлі І не патрэбна яму быць. Ісці за добрым спадаром Жадаў ня той, хто хоча жыць. А Цмок, пакінуўшы журбу, Прыйшоў да капальні й спытаў: "Каго наступным дасі мне А то ўсіх злы рок спаткаў.." Air Zoom Pegasus EM