Зноў ён, вецер. Зноў, шалёны, рве, грудзі дрэвам, вые, быццам хворы, уздымае хвалі на дрыгве, свішча па знясіленай прасторы.
Зноў схіляе да самой зямлі кожны кусцік, кожную расліну. Вырваныя з месцаў, дзе раслі, травы гінуць. Разам з імі гіну.