Вецер б`ецца ў шыбу,
Вые ваўчыным рыкам.
Завіруха ўсё вышэй
Гуляе з бялюткім снегам.
Скразнякі гуляюць па хаце,
Заносячы холад у печы,
Задзьмулі адразу свечы.
У куце - малы на руках у маці.
Чорная тканіна завесіла
Тэлевізар, люстэрка
І толькі вісіць калыска,
Якая калыхаецца імгненнямі.
А пасярод хаты труна
І ляжыць у ёй маладая,
Маладая прыгажуння-дзяўчына
З блакітнымі вачыма...
Беларусь!Беларусь!
Згублена мова матчына.
Пахаранілі адразу ўсё:
Этнас,народ і нацыю!