Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вецер-пустазвон.

Сярэдняя: 4.4 (15 галасоў)

1
Звініць шалёны вецер пустазвонам -
Заскочыць то ў фортку, то ў трубу,
Зламіць гразіцца вецце дубу з клёнам
І раскідаць усё смецце, што грабу.
2
Грыміць, ляскоча, носіцца па даху,
Знянацку ляпне дзверы сквазняком.
Няма ў яго жыцці другога шляху,
Як толькі злосць зганяць, абы на ком.
3
Гарцуе, як дзікун, па белым свеце,
Лятае, прадзьмухоўвае гады…
Такіх вятроў нямала на планеце -
Не прынясуць дабра, апроч бяды…
4
Умеюць разбураць толькі і нішчыць,
Праўда, і зрэдку - хмары разганяць -
Сустрэнеш іх на кожным папялішчы,
Дзе хочацца ваўкамі скавытаць…