Віна Румыніі глыток уночы,
Срабрыстай поўні ззянне-след...
З-за мора прывіды пакрочуць,
Каб атуліць магнолій свет...
Твая рука трымціць, бы лісце,
А позірк поўняй блаславён...
Яшчэ глыток...каб не даплысці...
Яшчэ мо крок...каб не праклён...
А золак жвава смокча цені,
Грамніцы рэдзенькай ствалы...
Імчымся разам на арэлях,
Пакуль не злучым берагі...
Адной струной, адзіным мігам
Глыток румынскага віна...
Пачуеш сэрца грукат-скрыгат,
Як быццам бурыцца сцяна...
Знікаюць прывіды на хвалях,
Вось сонца твар наўскрай жытла...
Яшчэ глыток... і на каралях
Зайграе полымя святла...