Сяджу ў цiшынi ў цяжкiм прадчуваннi.
Замёрзлы цыферблат спынiў мае жаданнi.
За вольнасць дум маiх мяне вядуць за краты.
Я iншы, не такi - за гэта вiнаваты?!
I металiчны гук зноў адбiваюць дзверы,
Iзноў мяне вядуць i б'юць нiбыта зверы.
Цярпi, цярпi, Хрыстос быў некалi распяты.
Таму што не такi - за гэта вiнаваты...
Вясна 2012 г.