Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Воблачка

Сярэдняя: 4 (17 галасоў)

Толькі і было таго,
Што са мной прайшла,
Галава, як воблачка,
На плячо лягла, —

Воблачка бялявае,
Летуценнае,
Мілае, ласкавае,
Мяккапеннае...

He стрымаў я воблачка,
Ўдалеч паплыло.
Мо было ты, воблачка,
Можа — не было?..

На душы нялёгка мне —
Скразнякі, зіма:
Як жа гэта воблачка
Я не затрымаў?..



Вось зайшла і перачытваю

Вось зайшла і перачытваю вершы свайго земляка і вельмі ўдзячна за добрыя і шчырыя творы,якія кранаюць душу і застаўляюць не быць абыякавай у адносінах да сваёй зямлі, свайго краю і роднай мовы. Прыемна чытаць добрыя творы, Дзякуй...

Зінаіда, ці вы атрымалі мой

Зінаіда, ці вы атрымалі мой ліст?

Алег Лойка і навуковец быў вельмі таленавіты, і чалавек, якіх мала. У вершах - ягоная светлая душа.