Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Воблака

Сярэдняя: 4.1 (20 галасоў)

Кожны дзень праплывае нада мною высокае
воблака з тонкім жаночым профілем.

Што гаворыць мне неба?
Нагадаць хоча тую, з якой развітаўся?
Але я не пазнаю яе.

Кажа пра тую, якую кахаю?
Але я не пазнаю яе.

Прарочыць тую, якую сустрэну?
Але я не пазнаю яе.
Дзень пры дні праплывае па небе высокае воб-
лака з тонкім жаночым профілем.

Дзень пры дні бачу слёзы на вейках у той, што
кахаю.
Дзень пры дні завешваю раніцай вокны.

Але там, за шторамі, плыве па небе высокае
воблака з тонкім жаночым профілем.