Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вочы

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

У сьвеце сумна і трывожна.
Зьліліся ў пекла дні і ночы,
I звар’яцець, дальбог жа, можна,
Калі б ня радасныя вочы.

Яны пяшчотаю прывецяць
Душу, нібы прамень крыніцу,
А самі застаюцца вечнай,
Неразгаданай таямніцай.

Ніхто ніколі не сурочыць
Народзін вашых час жаданы.
Кахайце, радасныя вочы,
Любіце, радасныя вочы,
Сьпявайце, радасныя вочы,
Ляціце, радасныя вочы,
Сьвяціце, радасныя вочы
I мне, і сьвету апантана.



Мне падабаюцца літаральна ўсе

Мне падабаюцца літаральна ўсе вершы Сяргея Законнікава, а гэты - асабліва кранае нечым невытлумачальным. Зразумею - напішу.

Вочы - люстэрка душы. Гэты

Вочы - люстэрка душы. Гэты верш - гімн перамозе Дабра.