Водар сьнежаньскай адзіноты. Гэты верш - і нічога апроч, Толькі ветру бязгучны дотык. Востры месяц сьвяткуе ноч, Ды на золку гараць аблокі. Чуеш крокі за белай сьцяной? Бачыш зорку за краем вока?
Не хвалюйся. Гэта за мной.