Водарам цішыні, мяне не шкадуй,- вазьмі зноўку ў свой палон. Хай адыходзіць сон. Птушка душы пяе, у змораку растае вобразаў вабных плынь. Блізіцца далячынь мараў, дзе мы ўдваіх зліемся ў адзіны ўздых.