Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВОКА

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)
Запухла, закрылася вока і свету не бачыць ніяк, Пабольвае недзе глыбока, Не знаю, што будзе і як. Таму апынуўся ў бальніцы, На гэты раз ў абласной. Таблеткамі лечаць сястрыцы, Шпрыцую ін'екцыі зноў. Ў палату урач завітае На вельмі абрэзаны час, Пра нешта кагось запытае, Слоў некалькі кіне ў адказ. і ўсё ... і бывайце здаровы... Да ранку наступнага знік. Запіша адно прапановы - Хай сёстры бяруць у разлік. Па мерках, магчымасцях нашых Лячэнне марудна ідзе - і прыдзецца з'есці пуд кашы, Ўжываючы тройчы штодзень. Сумота грызе ў выхадныя, Цяжэе, баліць галава, Душа непакоіцца, ные, Ды цягнецца дзень аж за два. і цягнецца доўга так вечар, Ціш цісне - ратунку няма. і вые за вокнамі вецер, і лезе ў палату зіма. Чамусьці патроху слабею, Ёсць змены у ціску крыві. Слабеюць прыкметна надзеі. Што ж ... неяк трымайся, жыві. Ноч цягнецца доўга, як гума: Ні музыкі шэрага дня, Ні дзённага шуму, ні тлуму - Настылая спіць цішыня. На доугім, як шлях, калідоры Не бачу ніводнай душы. Развеяць мне хочацца змору У гэтай настылай цішы. За дзень набрыняю я стомай, Па целе варушыцца боль. Мне сніцца страшэнная строма, Над ёю - пякучая золь. Напэўна, адкрыюцца вочы, Бадзёраць мяне тут усе, Па сцежках знаёмых пакрочу, Каб бачыць свет у поўнай красе. Мо сілы яшчэ набяруся, Забуду мо трохі бяду, Хадзіцьму па ўсёй Белай Русі, Адвольна ж сюды не прыйду. Удзячнасць во гэтаму дому, Сястрыцам і лечурачу З сабой панясу я дадому, Бо радасці кроплю адчуў. 1990 Accessories