Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

...вОраны...

Сярэдняя: 4.4 (25 галасоў)

Са зборніка "Гішторыі дзеда Алега".
...вОраны...

Кожны вечар, пАсеўшы насУпраць, на дрЭўца, –
назірАюць за мною,
бяз сОраму,
як дымлю цыгарЭткаю, кАвачку сЁрбая,
і шчэ штосьці пішу на папЕрцы, –
стогадовыя чорныя вОраны…
І маўчаць…
І маўчАнне іх – дОбрае…

ЗвЫкся з імі,
вось нЕшта ж, сядзяць насцярОжана,
ад мяне не чакАючы кОрму,
назірАюць , –
і што ж я там чОркаю,
з цыгарЭткай, пад лЯмпай, на лоджыі,
папівАючы кАвачку гОркую, –
стогадОвыя чОрныя вОраны…
І маўчаць…
І маўчАнне іх Ёмкае…

Кожны вечар сядзяць, не галОсяць,
і з’яўлЯюцца дУмкі аднЕкуль,
можа вОраны мне іх прынОсяць,
І зусІм тыя думкі ня чОрныя…
Можа, кАжуць, як жыць чалавЕкам,
стогадОвыя мУдрыя вОраны…
І маўчаць…
Іх маўчанне – мне лЕкамі…
*+*
27 лістапада 2013г.
**( Кожны – каждый; насУпраць – напротив; бяз сОраму – без стыда;
паперка – бумага; не чакАючы – не ожидая; кАвачка – кофеёчек;
дУмкі аднЕкуль – мысли откуда-то; мне лЕкамі – мне лекарством).