Вось і зіма. Яна
Зліжа цяпло надзей.
Спіцца жанчыне на
Ложку штогод цвярдзей.
Побач – раман і кот,
Попельніцы крышталь,
Або наадварот,
Або ўсё так – амаль.
Сніцца ёй нехта свой.
Мусіць, што нават сын.
Вось ён ідзе ў прыбой,
Быццам, як не адзін.
Хочацца крыкнуць, ды
Голас губляе гук.
I сумятнёй з вады –
Роіла ног і рук.
Хлопчык, грабі, трывай,
Выплыві з гэтых сноў!
Божа, сваіх хавай
Дзеўчынак і сыноў!
Скончыцца юны век
Старасцю на плячы.
Падае доўгі снег
Памяці ні аб чым...