Бацькі ў вёсках дружна жылі,
Суседзі ў госці прыхадзілі.
Мятла для іх была замок,
Аль бо ў клямцы быў пруток.
Вось так яны калісь жылі,
Для ўсіх адкрытымі былі.
І гуртам бульбу ўсім капалі,
Затым дакопкі святкавалі.
Чужога гора там не ведалі,
У полі дружна ўсе абедалі.
Вяселле вёскаю спраўлялі.
А шлюб прыданным мацавалі.
Цяпер жа ў вёсках усё іначай,
Не пачастуюць больш гарбатай.
Сядзяць у хатах як звяры,
Пабудаваўшы у рост платы.
Трашчыць суседская цяпліца,
Дала ўраджаю шмат зямліца.
Павыкідае дабро вон,
Дарма не дасць суседу ён.
Замкоў навешалі на хату,
І злую набылі сабаку.
Шашлык ядуць ў адзіноцтве,
Жывуць душою ў сіротцтве.
Вось што зрабілася з людзямі?
Пагналіся ўсе за грашамі.
Дабром панчохі набівалі,
Багацце душ ўсё пазгублялі.
31.03.2021 г.