Як жа быць, як пражыць
з лёсам згоднаю?
Не па полі прайсці
Сцежкай ходняю!
Прывід шчасця з далёк
Усё мярэжыцца
Непазбежнасць сустрэць -
Не ўсцелецца.
Цаной існасць адкрыць
З гразі вызваліць
Твар абцерці рукой -
Долю выпесціць.
Не за морам было
гартавалася
Распазнала не ў час -
Не стрымалася.
Узнялося ўверх
Птушкай сіняю...
Праз гады пранясеш
Незабыўнае.