Лагодны ветрык мякка лашчыць лісце
на ціхіх клёнах нашага двара,
а тыя полымем запознена ўзяліся
і так ахвярна, гордыя, гараць.
Сарваўся ліст і пакружыўся долу,
Павольна, сцішана...
Адзін...
Другі...
У сонме маіх думак невясёлых
яны –
агонь халодны нечае тугі.