Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восень

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
Лісцінкі кволыя зрывае вецер з дрэва, Нясе аблокамі па вуліцам пустым, Жыву і дзякую за тое, што сагрэла, Што адгукнулась на мае лісты. Што вераснёвай дымкай уварвалась У халоднае дажджлівае жыцце, Адразу ў куток душы закралась, Дзе дагарала тое пачуццё. Як вецер, ты вугольчыкі раздзьмула, Умомант, як ніколі, запалаў пажар. Маланкай восеньскай у сэрцы блісканула. Ільдзіны таялі, адчуўшы моцны жар. Табой запоўніць кожнае імгненне Імкнецца сэрца, з ім спрачацца я не здолею, бо ў лепшых сваіх сненнях Мне бачыцца, што толькі ты мая. Галінне голае пранзае кроны дрэваў, У шэрані стаяць ужо кусты... Жыву і дзякую за тое, што сагрэла, Што адгукнулась на мае лісты. Accessories