Восень – дзiўная пара:
Па кустах, па клёнах
Разгараецца зара
Золата са звонам.
Ранак выгане туман
Да ракi пасцiся,
Жураўлiны караван
Растрывожыць высi.
Яркi веер сабярэ
З лiсця цiхi вечар,
Лёгкiм шорахам парве
Веер гэты вецер.
Паслухмяна, ветру ўслед,
Лiст на дол спадае…
Па iржышчы – жоўтым шкле –
Верасень ступае.