Гэты восеньскі горад з'ядае ўсмешак абрысы.
У марозным дыханні бяроз не чутно цеплыні.
У натоўпе ня бачны да болю знаемыя рысы,
Калі ў небе нічога няма,
Акрамя цішыні
Можа цепла і хораша люду шчасліваму недзе,
Але мне б не пусціць к горлу крык, што паўзе з глыбіні.
Так гамоняць без сораму ў голас галодныя дзеці,
Калі ў небе нічога няма,
Акрамя цішыні
Шэры твар па-старэчы сівога змакрэлага неба
Цяжкім пледам накрые наўмысна кароткія дні.
Толькі птушак гамонкі далекія, леташнім рэхам
У небе...
Тым, дзе нічога няма,
Акрамя цішыні