Восень, восень!
Змрочнасць, шэрасць.
З неба рванага цячэ.
Ўсюды цемень і панурасць,
Сонца болей не пячэ.
Восень, восень!
Замаўкае, заціхае
Птушак свіст,
І з бярозы аблятае
Трапяткі пажоўклы ліст.
Восень, восень!
Сум наводзіць
Непагода на двары.
Карагоды вецер водзіць,
Свішча гучна ўгары.
11/12/01