Восень зноў… Плача клін жураўліны Над суровым маўчаннем бароў… Жоўты клён ушыркі рукі раскінуў, Каб мяне захіліць ад вятроў.
Сонца ласціць азёрную роўнядзь I абшар залатых берагоў… Восень зноў – і ніхто не віноўны У халодным бязмоўі лугоў.