У чаканні ў верасні прырода
Пачне жаўцець усё вакол.
Бо прыйдзе хутка непагода
З дароў накрые восень стол.
Затым кастрычнік завітае
Ўбраннем колераў гарыць.
Нібы карціны разглядае
Апошнія каб падарыць.
Тут краскі яркія пылаюць
Змяняя колер кожны дзень.
У кожны сад ён завітае
Лісцём закінуў сваю цень.
Вось лістапад змяняе краскі
Адзенне скінуў ён сваё .
Стаяць бярозкі без рубашкі
Галінкамі прыкрыў стваллё.
Чакае змен прырода- маці
І люд чакае тожа змен
І як маленькія дзіцяці
Зямлі жадаюць перамен.
08.10.2019г.Лілія Журавінка.