Восеньскі букет
Сумныя твае вочы.
Ласкавыя твае рукі.
Халодныя твае вусны.
А словы, што ты мне кажаш,
Напэўна, гучаць і ў космасе…
Восень мае водар твайго цела.
Твая усьмешка, нібы сонца,
Вырываецца з ранішняй
Верасьнёўскай смугі.
У вачах тваіх палітра
Ўсіх восеньскіх фарбаў.
Я б хацеў падарыць табе
Ўсе асеньнія кветкі.
У гэтым букеце
Найпрыгажэйшая – Ты.