Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Восеньскі джаз.

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Восеньскі джаз.
1
У восеньскіх карунках хараство,
Таемнасць і загадкавасць жанчыны -
Яе з прыродай кроўнае раство,
Паспелае смачней, чым зеляніна...
2
Сапе прыемна ў грУдзі цёплы нос,
Яна пяшчотна туліцца губамі
Да плямачкі над векам, што наўкос
Бялее над ягонымі вачамі...
3
Прыемна назіраць, калі ён спіць,
Бо ведае, ад дотыку прачнецца,
Спытае, Люмка, кавачкі зрабіць?
І да свайго яе прытуліць сэрца...
4
Як добра, скажа, трэба, каб заўжды
Было вось так - паловачка к палове...
І пацалуе ямку барады,
Цмокне ў вока кожнае і бровы…
5
І так спакойна стане, быццам час,
Забыўся, што ісці патрэбна ўперад,
А восеньскі аркестр іграе джаз,
Спявачкі ў ім - Любоў, Надея, Вера.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115090402778