Усе кажуць: хутка забуду,
Што зноўку закіну я вуду
Яшчэ на каго-небудзь з хлопцаў.
Не вер! Бо кахаю я, Вацлаў!
Быць разам – усе намаганні –
Пакінулі толькі пытанні.
Раз’едземся па краях розных,
У ліку тавараў няўвозных
Дзіцячае наша каханне.
І вось прыйшоў час развітання.
Да сустрэчы, да сустрэчы!
Крані рукой мяне за плечы!
Паабяцай: доўгія ночы
Ты будзеш помніць мае вочы
І наш апошні пацалунак,
Крыху падобны на ратунак.
І не кажы : “Бывай навекі!”
Мы разышліся, як дзве рэкі.
А мне не патрэбны дакоры.
Чытала я гэтыя творы
Псіхолагаў-спецыялістаў,
Слупочкі газет публіцыстаў.
І маці мне кажа: забуду
Імя тваё, іншых набуду.
Не вер! Бо заву я – каханы,
І лепшы, і любы, выбраны.
Мяне ты завеш нібы кветку,
Якія дарыў мне ўлетку.