Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лілі Зайчы

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
15.30 Чакаю…Хвіліну! Мінула гадзіна. 16.30 Чакаю…Ды дзе ты? Я сонцам сагрэты. Зімою. Сумую. Не йдзеш. Чаму з сэрца гоніш І раптам завеш? Чаму я гатовы На твае ўмовы? Заплюшчыў бы вочы І крочыў бы, крочыў… І як лялька-вуду – То я – ды маўчу. Сказаў бы: не буду! Але не хачу. Чакаю… Трываю… Кахаю… Nike HyperRev 2017


Сярэдняя: 2.3 (4 галасоў)
Усе кажуць: хутка забуду, Што зноўку закіну я вуду Яшчэ на каго-небудзь з хлопцаў. Не вер! Бо кахаю я, Вацлаў! Быць разам – усе намаганні – Пакінулі толькі пытанні. Раз’едземся па краях розных, У ліку тавараў няўвозных Дзіцячае наша каханне. І вось прыйшоў час развітання. Да сустрэчы, да сустрэчы! Крані рукой мяне за плечы! Паабяцай: доўгія ночы Ты будзеш помніць мае вочы І наш апошні пацалунак, Крыху падобны на ратунак. І не кажы : “Бывай навекі!” Мы разышліся, як дзве рэкі. А мне не патрэбны дакоры. Чытала я гэтыя творы Псіхолагаў-спецыялістаў, Слупочкі газет публіцыстаў. І маці мне кажа: забуду Імя тваё, іншых набуду. Не вер! Бо заву я – каханы, І лепшы, і любы, выбраны. Мяне ты завеш нібы кветку, Якія дарыў мне ўлетку. Arisara Karbdecho


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ты пакінь пацалунак свой мне і павер, што ніхто не скрадзе. Наш ланцуг – гэта тонкая ніць Нам адно аднаго не зманіць. Хто не чуў, хай не ведае той, Што ты мой прадсмяротны напой, Калі сон з неба кінeцца прэч. Болей хто з нас чакае сустрэч? Можа ты, а калі гэта я ..? Ненавіджу я слова гульня, Калі лічаш, што толькі твая. Накануй мне другое імя. Я ж убачу агонь тваіх воч, Калі з плеч шаль апусціць свой ноч, і бліжэй свежы вецер начны. і каханне ў расе не тапчы, Калі сонца нас знойдзе ў сне, Шэптам нешта скажу я табе… Adidas