Не збярог, хоць і мог, не збярог
Аскялёпкі жывога натхнення,
Хоць і бег, не раўнуючы воўк
Па глухмені свайго сутарэння.
Не схаваў, хоць хацеў, не схаваў
Ад віхураў агмень дабравесця
Па разорах крывавых імчаў
Душу воўка да неба узнесці.
Не ўтрымаў, хоць і мог, не ўтрымаў
Стог спамінаў завялых як восень.
Вецер воўчы яго расчасаў
Каб схаваць ў ім халодную просінь
Не злюбіў, хоць і мог, не злюбіў
Да канца не народжаных мараў.
Наапошку зіхнуў цэпелін
І схаваў воўчы сум паміж хмараў…