Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вярнуцца

Яшчэ не ацэнена

Паспяваючы
за ўпэўненым крокам Сучаснасці,
не спазніся
пачуць,
аб чым вядуць гутарку
цені жанок ля плятня,
пакуль яго спарахнелыя рэшткі
не аддалі на забыццё;

зачэрпнуць
чысты водбліск зорак,
пакуль калодзеж,
у якім пакідаюць яны на досвітку
прывітанне чалавеку,
не паспела атруціць
чалавечая паспешлівасць;

пакуль не прымусілі сціхнуць навуку
бабуліных кроснаў,
вярнуцца…
да самога сябе.
Табе ткаць абярэг,
якім уратуеш ты родную крынічку
ад упэўненасці крокаў.