Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вучонае кацяня

Сярэдняя: 4.6 (7 галасоў)

Будзільнік.Сняданне. Матуліны словы:
- Уставай, калі ласка. Спазнішся ў школу.
Дарога. Сустрэча:
- Гэй! Сяброўка мая!
Ідзем у школу.
Але… кацяня!
маленькі, хіленькі, нясчасны такі.
Убачыў мяне, прыльнуў да нагі…
- Ён скраў маё сэрца! Запаў мне ў душу!
І я без яго нікуды больш не рушу!
- Куды мы схаваем? – хвалюецца дружка –
Ён жа жывы, ён табе не ігрушка…
Ведаю! Але пакінуць яго немагчыма!
Добра, пойдзем на рызк.
Ты мая малайчына!
Дарога. Званок. Пачаліся заняткі.
Настаўнік пытае:
-Тут дзесць кацянята?!..
-Ды вам падалося!
-Ён мяўкаў заўзята!
-Прабачце – кажу – я так пазяхала.
Бо вечарам познім доўга не спала…
-Добра працягнем з вамі урок,
Але.. пачакайце… я чую скрабок…
Падобна як хто аб партфель кабцюрамі?…
-Аб парту… я так пачасала… нагамі!
Праходзіць хвіліна, праходзіць другая.
У ранцы мой кот муркатаць пачынае.
Настаўнік вушы навостыў. Сур’ёзны.
Глянуў на клас позіркам грозным.
Злосна гыркнуў:
Дастанце малое!
Сяброўка сказала:
-У бой! Я з табою!
Сабраліся з духам, ранец адкрылі,
І голасна кажам :
-Яго мы не кінем! Ён вельмі старанны,
да вучобы здольны.
Ён нават чытае, хоць і павольна!
-Ну добра, умова такая:
дазволю пакінуць, калі хоць слова ён знае!
Я крэйду у руку хутка узяла
І жырным “МЯЎ” на дошцы вывела.