He спі, калі сонца сядае,
бо заснеш з ім разам,
а ўранні ўжо не прачнешся.
He глядзі ў люстэрка апоўначы,
бо растанеш у ім,
як солі драбінка
ў студні.
He любіся з дзеўкамі ў жыце
і ў красках не любіся,
бо колькі каласоў зломіш —
столькі людзей
ад голаду сканае,
а колькі красак звяне —
столькі дзетак
на свет не народзіцца.
Пажатае жыта даўно,
і поплаў мой
скошаны.
Сонца сядае.
Глыбее ў дубовай асадзе
бабуліна люстра.