Ідзе! Маладая! Прыгожая!
Імклівая быццам лань!
Нямеюць мужчыны-прахожыя:
Ці ява яна, ці здань?
I кожнаму хочацца позірку
Яе зіхатлівых вачэй, —
Блакітных, як неба над возерам, –
Каб стала на сэрцы святлей.
Дык глянь жа ў іх вочы ахвочыя –
Няхай маладзеюць душой,
Хай трызняць табой усяночна
Злыселай ушчэнт галавой!