Вуснаў цёплых рух прыемны Ціха шэпча мне: "Павер..." Ды, напэўна, недарэмна Адбылося ўсё ў чацвер.
Я адзіны з тых маўклівых Не праспаў сваё спатканне, Я адзіны з ганарлівых Не пужаюся кахання.