Вы ад'едзеце ў лясны чароўны кут.
Я ж у Мінску родным застануся.
Мне не трэба клятвы "Я вярнуся"
Там душа.А сэрца будзе тут.
Тут са мною.Так жадаю думаць.
Размаўляю з сэрцам сам-насам,-
Я яго ўжо вам не аддам.
Прыкладу да вуха.Буду слухаць,
Як у зімку ракавінку мора.
Шумных хваль размову пазнаеш,
Прыгадаеш сінія прасторы,
Ў глыбіню русалкаю нырнеш.
Так плывеш,плывеш блакітнай зданню,
І ніводны рыф не закране.
Я не буду думаць пра расстанне,
Ваша сэрца тут,каля мяне.