Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А вы былі шчаслівымі сягодня?

Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)
А вы былі шчаслівымі сягодня? Спяшайце быть! Бліжэй да дзесяці стамлёны дзень гатуецца па сходне у сонны лес за возерам сысці. Хутчэй лавіце кожную хвіліну з далоняў лета — пахавы напой, што ап'яе хмелем кветніх вінаў і ў лугавіны цягне за сабой, і пляскі сонца — бліскаўкі на хвалях за дзень сагрэтай целамі вады... Каб не было пасля у сэрцы жалю, смакуйце ўсё... А там... Такой бяды — вас успаміны радасцю напояць: было жыццё! І летняя пара! І шчасны дзень, калі з такім спакоем на адпачын у ноч сыходзіў Ра. Racing Archives