Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

шчасце

***

Сярэдняя: 4.6 (16 галасоў)
У нашым часе мітуслівым Спыніся.Памаўчы. Зірні на жыта пералівы, На зорку ўначы. Адна-адіная іскрыцца Над дубам векавым. То зорка шчасця, Мілавіца, Агнем сваім жывым Запаліць сэрцы маладыя, Спашле ім прыгажосць, Прашэпча словы ім святыя: -Каханне, людзі,есць!.. nike


Сярэдняя: 4.5 (253 галасоў)
Iсцiна, адвечная, як свет: Шчасце ходзiць толькi ў пары з горам. За надзеяй — боль зняверу ўслед. За пашанай — прынiжэння сорам. За святлом знаходкi — горыч страты, За агнём любвi — разлукi снег. За абдымкамi — падножка здрады... Iсцiна, адвечная, як свет.Air Max 90 NS GPX Mid


Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Хваёвы лес, птушыны спеў… Салодкае паветра… Гоіць цела, гоіць душу, Ідучы ад самых недраў. А глыток вады са студні Кроў разгоне па ўсім целе… Сціхне голас той марудны, А вясна дыван расцеле… Nike


Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)
А вы былі шчаслівымі сягодня? Спяшайце быть! Бліжэй да дзесяці стамлёны дзень гатуецца па сходне у сонны лес за возерам сысці. Хутчэй лавіце кожную хвіліну з далоняў лета — пахавы напой, што ап'яе хмелем кветніх вінаў і ў лугавіны цягне за сабой, і пляскі сонца — бліскаўкі на хвалях за дзень сагрэтай целамі вады... Каб не было пасля у сэрцы жалю, смакуйце ўсё... А там... Такой бяды — вас успаміны радасцю напояць: было жыццё! І летняя пара! І шчасны дзень, калі з такім спакоем на адпачын у ноч сыходзіў Ра. Racing Archives