Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вы ляціце гады...

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Вы ляціце гады,
Дагарайце вуглінай,
Ад народзін маіх
Да мае дамавіны.

Адрывайцесь гады
Часу плыньню вірлівай,
З ручаін веснавых,
Ад лясоў шапатлівых.

Разьлятайцесь гады,
Як лісточкі з галіны,
Быццам верша радкі
Да старонкі радзімай.
05.03.19.