Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вялікае Княства Літоўскае

Сярэдняя: 3.8 (11 галасоў)

Княства Літоўскае ,
Наша Вялікае ,
Шляхта заможная ,
Непераможная ,
Мы не забылі ,
Мы адрадзілі
Шлях праз стагоддзі твой ,
Княства Літоўскае .

Горда ж узвысяцца ,
Ветрам калышацца
Нашыя сімвалі ,
Ў сэрцы насілі іх .
Іх не забылі ,
Іх адрадзілі ,
Любім Радзіму мы –
Княства Літоўскае .

Наша Вялікае
Княства Літоўскае ,
Шляхта заможная ,
Непераможная ,
Наша Пагоня
Шлях абароніць .
Шлях праз стагоддзі твой ,
Княства Літоўскае .