Вяргіні вільготны бутон
трапяткі і чакальны
Вось-вось разамкне пялёсткаў сваіх
ланцужок.
Вандроўны матыль —
шалёны, прыгожы, адчайны
Бутон той у стромкім палёце
заўважыў ужо.
Наблізіўся ён і сваёй невымоўнай
пяшчотай
Пялёсткі раскрыў і адчуў іх жывы
аксаміт.
I доўга гайдала вяргіня
ўсярэдзіне ўпотай
Свайго матыля, каб ізноў адпусціць у блакіт.