Салютам балцкага натхнення,
Як дэтанатар, дрожжы,
Выбухам Літвы
Трымаў дыктатар
Нашага сумлення вожжы,
Ад Балтыкі да Крыму - ягоныя правы.
Цяпер ярмо арды, з падачы Філафея
Якая назвалася Трэцці Рым,
Рамантыкі спачылі і завея
Павекі зачыняе ім.
Што з права, а што з лева
Спіць моўчкі каралева,
Сцюдзёная канава
Памерлым, маладым.
Закінутыя хаты,
Чарнобыль, Курапаты,
Элітныя плебеі
Кіруюць у Вандэі.
Я прыкладаю вухі
Да стоптанай раллі,
Убачыць сэрцам гукі
Дзе лётаюць чмялі.
Чмялі з краіны мёду
І ранішняй Вальхаллы
Прадказваюць свабоду ў далячы.
Вярнецца Вітаўт каб аралы
Перакаваць зноў на мячы!