Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вярніце краіне праўду! (да пытання аб доступе да архіваў ГПУ/НКУС)

Сярэдняя: 2 (2 галасоў)

Вярніце краіне праўду!
Адкрыйце імёны ахвяр!
Каб болей ні сёння, ні заўтра
Не везлі страляць у яр.
Нам болей не трэба тэрору
Чырвона-карычневых фарбаў,
ГУЛАГаў і Галадамораў!
Жыццё ёсць вялікшым скарбам
для кожнай жывой істоты,
палітыка тут ні пры чым.
Забойствы, даносы - брыдота,
а мы ўсё аб гэтым маўчым
I сёмага лістапада
крывава-барвовыя кветкі
Нясем да помнікаў катам,
Хаўруснікі й у той жа час сведкі
вялікшай сучаснай здрады -
здрады мільёнам забітых,
і кінутых сілай за краты,
дэпартаваных... Нібыта
няшчасныя тыя не нашы
з вамі былі продкі...
Што ж, мэта - "праект Белараша" -
апраўдвае гэтыя "сродкі".
Пакуль стогнуць іхнія душы,
Пакуль на бяспамяцтва мода,
мы парабкамі тут быць змушаны,
не быць нам вольным народам.
Сіндром шкадавання забойцаў
наш вылечыць толькі праўда.
Няхай гэта рана загоіцца,
і прыйдзе вольнае заўтра!

(2016)