Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЯРНУЎСЯ САКАВІК

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

На двор вярнуўся сакавік
Сумётамі падталымі,
Загаласілі капяжы –
Зіма адгаспадарыла.

Ня ведаючы сам таго,
Я разьвітаўся зь ёю –
Ня лічбамі ў календарох,
А зьменаю настрою.

На чарках сябрукоў маіх
Іскрынкі прамянёвыя,
Мы за спачын п’ем першых крыг
Усьлед рушыць гатовыя.

Наўкола неяк неўпрыкмет
Халодную напятасьць
І футра скінулі зь сябе
Бяз роздуму дзяўчаты.

Іх спробы кволыя яшчэ,
Ды хутка прыйдзе сьмеласьць –
Як раз, каб даць нам зразумець,
Што час ісьці на нэраст.

Хоць не пазбыцца будзе ўжо
Шалёнай, хмельнай вольнасьці
І не ўтрымацца ў абцугох
Дазволаў і прыстойнага.

Бо набрынялая зямля
Жывымі водамі адліг
Адчула – разам зь ёю я –
На двор вярнуўся сакавік.