Вяршыць зiма зямны кругазварот
i вабiць графiкай пакiнутых алеяў.
i ёсць усё. Але – пад Новы год
Зноў не хапае музыкi лiлеяў!..
Цi не таму мяняем бальшакi
На неразменнасць цiхiх першапуткаў,
Што надакучыў тлум нам гарадскi,
Што клiча край блакiтных незабудкаў?..
Ляцiм к святлу... Згараем на агнi...
Паразумення мiж сяброў шукаем.
i ёсць усё. i толькi – дабрынi,
Як красак летнiх, людзям не хапае.