Вясёлкавыая раніца...
*************************
Вясёлкавая раніца -
Як быццам, на заказ!
То сакавік стараецца
Спавіць пяшчотай нас.
Сясцёр, жанок, каханых,
Бабуль, матуль, сябровак -
Таму й малюе ранак
Лагодна-каляровы.
А мы заўжды ўдзячныя
І сонейку, і кветкам.
Усмешцы пакамячанай,
Якую дораць зрэдку.
Нябёсаў ласкуточку
У шэрані празрыстай,
Вузельчыку званочкаў
Ад ледзяшоў-маністаў.
Вясёлкавую раніцу
Наладзіў сакавік.
Гукае рэха памяці
Гадоў шчымлівы міг...
7.03 - 2015г.
Дзе ж мае сямнаццаць год та?
Дзе ж мае сямнаццаць год та? Добра канешне ж, але не для мяне.(