Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вяселле

Сярэдняя: 4.3 (161 голас)

Шчасця ўсе па дарозе вам зычылі,
Пад дугою звінелі званкі,
Млынары, па даўнейшаму звычаю,
Прыпынялі знарок ветракі.

Каб вяселле вясёла кацілася
Па зямлі, покуль воку відно,
Каб жыццё, як вятрак, не круцілася,
Каб на радасць было вам яно.

Сціх і вецер, у крылах лапочучы,
Пасыпаючы цвеценню пуць,
Разам з жытнімі хвалямі хочучы
У шчаслівыя твары зірнуць.

Нат на момант зямля прыпынілася
І на ўласнай застыла асі,
Каб запомніць: і як вам любілася,
І як лёгка вас коні вязлі.

Ўсё найлепшыя фарбы знаходзіла,
Перайначвалася на вачах.
Як раней толькі сонца ўзыходзіла,
Заліваючы промнямі шлях.



Збс :D

збс :d

Адзiн з лепшых вершау пра

Адзiн з лепшых вершау пра вяселле

Вельми прыгожы верш.

Вельми прыгожы верш.

пакуль ты яго не вучыш

пакуль ты яго не вучыш

да, прыгожы

да, прыгожы