Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ВЯСКОВАЙ НАСТАЎНіЦЫ

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
Нялёгкую працу з малымі На плечы ўзваліла сама, Каб вызначыць азамі тымі іх крылляў далейшы размах. Карыснае ў глебу кідаеш У чыстыя душы дзяцей, Нястомна любоў прывіваеш Да працы, да кніг, да людзей. Любоўна ты вучыш, як бачыць Зямліцы сваёй прыгажосць, Любіць, памнажаць, перайначыць, Каб чула зямля маладосць. Схілілі галоўкі над партай, Варушыцца лёгкі шумок - Рашаюць задачу упарта, Напружваюць свой разумок. Ты імі любуешся моўчкі, У сшыткі заглянеш усім, Паднімуць цікаўныя вочкі - Раскажаш дзівоснае ім. Зрух кожны і поспех іх бачыш, іх радасць ёсць радасць твая, А кожная ўжо іх няўдача Табе адбаліць, як свая. Як маці, заўжды сустракаеш, Праводзіш дадому дзяцей, Насустрач яны падбягаюць, Як прыдуць у школу раней. 1991 Nike Magista Obra