Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Вясна

Яшчэ не ацэнена

Вясна авалодала небам.
Вярнуліся фарбы i гукі.
Кветкамі пахне глеба.
Сонца цалуе рукі.

Красуні ў новых туфлях
і сонечных акулярах
міма істот у касцюмах
цокаюць шпарка па справах.

Горад напоўніўся сонцам,
сагрэўся, пачаў распранацца.
Смяецца і танчыць бясконца.
I я не магу ўтрымацца.