Нібы далоні ад вушэй Вясна адняла. Я чую гукі ужо мацней, А мне ўсё мала.
Акно ў пакоі адчыню Старонкай кніжнай І свежы вецер удыхну Глыбей,увішна.
Душа захоча адарваць Сябе ад цела. І прыйдзецца яе стрымаць Каб не ўляцела.