І запяюць уголас, І прыгалубіць лес іх, Як птушанятак кволых.
Будзе адчайна-пявучай, Шчырай сурма зямная, Бо у сьлязе гаючай Сьвеціцца зорка Раю.
І зацьвітуць пралескі Там, дзе падалі зоркі... Сэрца натоліць лес мой Цудадзейнымі зёлкамі.