Вясна паступова пяройдзе ў восень,
і толькі жаўтлявых лістоў мільгатня,
заплеценых ветрам у лёгкія косы,
цяжкую тугу паспрабуе суняць.
У дрогкім чаканні зацісну між пальцаў
засохлую кветку мінулых гадоў,
падумаю, як гэтай ноччу назвацца,
каб дзень не спыўся, навошта і хто
прачнуўся, убачыў між шэрых аблокаў
звычайнае неба, какаву зварыў,
знайшоў і схаваўся з халоднага боку
у цень заімшэлай і сумнай гары.